15:00

+21

3 м/с

993 гПа

18:00

+21

3 м/с

993 гПа

21:00

+15

2 м/с

994 гПа

00:00

+13

2 м/с

995 гПа

03:00

+12

2 м/с

995 гПа

Орша, Эканоміка

"Лінпак" плануе пашырэнне

22.11.2017 17:31

4004 прагляду, 4 каментара

На заводзе "Лінпак" у Оршы плануецца павелічэнне вытворчасці.

Прадстаўнікі ЗТАА "ЛІНПАК Пэкэджынг Іст" анансавалі павелічэнне магутнасці вытворчасці на сваёй пляцоўцы ў Оршы. У 2018 годзе кампанія плануе ўвесці ў эксплуатацыю новую лінію, што дазволіць на 20% павялічыць аб'ёмы выпускаемай упакоўкі.

Па словах Канстанціна Лызкова, намеснік дырэктара "ЛІНПАК Пэкэджынг Іст" па маркетынгу і продажах, на базе беларускага завода поўным ходам ідуць работы па пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі. На сёння працягваецца мантаж абсталявання па выпуску латкоў з успененага полістыролу пад запайку. Яны забяспечваюць больш працяглае і якаснае захоўванне прадуктаў харчавання, чым тыя, якія выпускаюцца цяпер латкамі пад абгортванне.

Чакаецца, што першыя латкі, выпушчаныя па новай тэхналогіі, пачнуць рэалізоўваць ужо ў бягучым годзе. Для забеспячэння эфектыўнага абслугоўвання новага абсталявання кампанія арганізавала навучанне персаналу на польскіх прадпрыемствах, піша informupack.ru.

ЗТАА "ЛІНПАК Пэкэджынг Іст" з'яўляецца структурным падраздзяленнем вядомага вытворцы харчовай ўпакоўкі LINPAK Packaging. Кампанія выпускае полістыролавыя латкі для захоўвання самых разнастайных прадуктаў харчавання. Яе вытворчыя магутнасці (14 сучасных прадпрыемстваў) знаходзяцца ў розных краінах свету і дазваляюць выпускаць больш за 150 найменняў упакоўкі. Беларускі філіял штосутачна выпускае парадку за 1,2 млн адз. прадукцыі, значная яе частка (каля 88%) пастаўляецца ў Расею, Украіну і Малдову.

Завод "Лінпак" адкрыўся ў Оршы на выкупленых плошчах завода ПАК ў 2014 годзе. Ён быў прызнаны найлепшым прадпрыемствам у Свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск" за 2015 год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Лінпак" плануе пашырэнне

На заводзе "Лінпак" у Оршы плануецца павелічэнне вытворчасці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение