00:00

+8

2 м/с

1002 гПа

03:00

+8

2 м/с

1003 гПа

06:00

+7

2 м/с

1004 гПа

09:00

+11

2 м/с

1004 гПа

12:00

+15

3 м/с

1005 гПа

Орша, Культура

Пачынаўся Шабат...

27.02.2024 11:47

375 просмотров, 0 комментариев

Ці турбавалі аршанцы-хрысціяне аршанцаў-юдэяў?

У 2-й частцы ўспамінаў Аўраама Эпштэйна — некаторыя рэлігійныя рытуалы аршанскіх жыдоў і адказ на пытанне, ці перашкаджалі аршанцы, якія вызнавалі хрысціянства, аршанцам, якія вызнавалі юдаізм. Як і ў першай частцы, людзям, мала знаёмым з юдэйскім рытуаламі, мы растлумачым некаторыя тэрміны, сустрэтыя ў гэтым урыўку каштоўных успамінаў.

Каля хаты быў сад, дзе бегалі куры з куранятамі. Вечарам пятніцы стол накрывалі абрусам і запальвалі свечкі. Дзед Майсей хадзіў у сінагогу. Пасля таго як дзед Майсей казаў Кідуш, ім падавалі вячэру. У суботу рабілі Гаўдалу. Сям’я хадзіла ў мінча і маарыў. Вечарам суботы былі «шалішчуды» (трэцяя ежа). Пачаўся Шабат.

Розніца паміж службай у міснадычнай і хасідскай сінагогах была сярод іншага ў тым, што ў хасідскай сінагозе яны пачыналіся з «хэйду» (вымаўленне майго дзядзькі). Ён адпавядае дацкаму малітоўніку, 4-е выданне, 1917 г., старонка 25: «Houdu la schem kiru bischmou». У міснагідскай сінагозе набажэнства пачыналася з «mateivu», што адпавядае пачатку дацкіх малітоўнікаў: «ma touvu ouholecho jaakov».

У хасідскай сінагозе хлопчыкі вывешвалі ліхтарыкі, калі быў «шымчас тур», а дзецям раздавалі «пернікі» (ідыш: «лекеч»). Жыхары-хрысціяне ў Воршы ніколі не перашкаджалі габрэям і не турбавалі сінагогі.

Лекеч

Паводле звестак Музею габрэйскай дыяспары ў Тэль-Авіве, у 1897 годзе ў Воршы было 7383 жыды, што складала 56% ад агульнай колькасці насельніцтва. У старым Бэдэкеры прыблізна 1900 г. пра Воршу зьмешчана наступная інфармацыя: «Упершыню згадваецца ў 1067 г. як сталіца аграрнай мясцовасці. Горад прыгожа размешчаны па абодва бакі ракі Дняпро. Насельніцтва 21 000, пераважна габрэйскае. Чыгунка злучае горад з Віцебскам на поўначы і Магілёвам на поўдні».

Слоўнічак паняццяў:

Міснагіды (מתנגדים) — кірунак у юдаізме, які перакладаецца як «праціўнікі». Азначае праціўнікаў пэўнай думкі ці руху. На працягу некалькіх соцен гадоў ужываўся да старэйшын Ізраіля, якія выступалі супраць хасідскай плыні. Цяпер словам «міснагід» могуць назваць нават хасіда, які выступіў супраць аўтарытэтнага рабіна.

Хасіды (חסידים) — у Бібліі сустракаецца азначэнне слова «хасід» як пабожнага чалавека, які займаецца дабрачыннасцю. Першыя хасіды вядомыя з II ст. да н. э. перад паўстаннем Хасманеяў. Слова і панятак атрымалі новае іншае значэнне ў 18 стагоддзі, калі ва Украіне і Беларусі з’явіліся хасідскія рухі, якія па-іншаму разумелі шэраг рэлігійных тэкстаў. Многія хасіды вераць у тое, што Бога можна спазнаць праз радасць, а таму сярод многіх іх адгалінаванняў папулярныя танцы і песні падчас святаў. Самы папулярны кірунак у хасідаў — Любавіцкія. Іх заснавальнік — рабін Шнэўр Залман з Лядоў пад Воршай. Ён, у сваю чаргу — вучань Ісраэля Баам Шэм Това, заснавальніка хасідскага руху.

Кідуш (קידוש) — літаральна «асвячэнне», блаславенне, якое чытаецца над віном або вінаградным сокам для асвячэння шабату і юдэйскіх святаў. Акрамя таго, гэтае слова адносіцца да невялікай трапезы, якая праводзіцца ў шабат або святочную раніцу пасля малітвы і перад ежай.

Гаўдала (הַבְדָּלָה) — юдэйская рэлігійная цырымонія, якая сімвалічна завяршае шабат і адкрывае новы тыдзень. Рытуал прадугледжвае запальванне спецыяльнай свечкі з некалькімі кнотамі, асвячэнне кубка з віном і пах салодкіх спецый. Свечкі на загалоўным фота матэрыялу.

Шабат (שַׁבָּת) — субота (сыбота), дзень, прызначаны для адпачынку і пакланення. Згодна з Кнігай Зыходу, сыбота — гэта дзень адпачынку на сёмы дзень, які Бог загадаў ахоўваць як святы дзень адпачынку, бо Бог адпачыў ад стварэння.

Мінча (מִנחַה) — пасляабедзенная малітва ў юдаізме. Імя Мінча, што азначае «падарунак» або «прынашэнне», паходзіць ад прынашэння ежы, якое суправаджала кожную ахвяру, прынесеную ў храме (Бейт-ха-Мікдаш).

Маарыў (מַעֲרִיב) — юдэйская малітва, якая праводзіцца ўвечары ці ўначы. Складаецца ў асноўным з вячэрняй Шэмы і Аміды.

Бэдэкер (Baedeker) — сэрыя кніг, брашураў для вандроўнікаў, названая так у народзе ў гонар нямецкага выдаўца ХІХ ст. Фэрлага Карла Бэдэкера.

Успаміны Эпштэйна:

1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пачынаўся Шабат...

Ці турбавалі аршанцы-хрысціяне аршанцаў-юдэяў?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение