03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

Регион, Культура

Святу ўжо 225 гадоў

03.12.2023 14:21

861 просмотр, 0 комментариев

Хасіды і свята, якое пачалося з рабіна з Лядоў.

19-ы дзень габрэйскага месяца Кіслева адзначаецца як «Рош ха-Шана хасідызму». Рош ха-Шана — габрэйскі Новы год. Аднак хасіды — асобная плынь артадаксальнага юдаізму, і многія дні яны адзначаюць па-свойму.

Менавіта ў гэты дзень, 19 Кіслева, у 1798 годзе, быў вызвалены з турмы ў царскай Расеі заснавальнік хабадскага хасідызму, рабін Шнэўр Залман з Лядоў (1745–1812). Вялікі для засідскага свету рабін вядомы ўсім як «рабін з Лядоў», паколькі менавіта там, у вёсцы непадалёк Воршы і Дуброўны, запачаткаваў сваё вучэнне, сваё ўнікальнае бачанне юдаізму, Бога, Торы, і прывабіў мільёны людзей да сваіх поглядаў.

Больш, чым асабістае вызваленне, гэта была пераломная падзея ў габрэйскай гісторыі, гэта прадвесціла новую эру ў адкрыцці «ўнутранай душы» Торы, піша сайт Хабаду, кірунку, заснаванага Шнэўрам-Залманам.

Публічны распаўсюд вучэння хасідызму фактычна пачаўся на два пакаленні раней. Заснавальнік руху хасідаў, рабін Ізраіль Баал Шэм Тоў (1698–1760), адкрыў сваім вучням здабыткі з містычнай душы Торы, якая раней была адзінай правінцыяй абраных кабалістаў у кожным пакаленні. Гэтую працу працягнуў вучань Баал Шэм Това, рабін ДаўБэр, «Магід з Мезэрыча» — які таксама глыбока звязаны з датай «19 Кіслева»: у гэты дзень у 1772 годзе, за 26 гадоў да вызваленьня з турмы рабіна Шнэўра Залмана , Магід «вярнуў сваю душу свайму Стваральніку». Перад сваёй смерцю ён сказаў вучню, рэбэ Шнэўру Залману: «Гэты дзень — наш ём тов (свята)».

Рабін Шнэўр Залман пайшоў значна далей, чым яго папярэднікі, данёс гэтыя вучэнні да больш шырокіх слаёў габрэйскага насельніцтва Усходняй Еўропы. Што яшчэ больш важна, рабін Шнэўр Залман заснаваў падыход «Хабад» — філасофію і сістэму вывучэння, медытацыі і ўдасканалення характару, якія зрабілі гэтыя абстрактныя паняцці рацыянальна зразумелымі і практычна прыдатнымі ў паўсядзённым жыцці.

У гады свайго станаўлення хасідскі рух быў аб’ектам моцнага і часта жорсткага супраціву з боку рабінаў і свецкіх эліт. Нават у хасідскай суполцы шэраг сучаснікаў і калегаў рабіна Шнэўра Залмана палічылі, што ён «зайшоў занадта далёка» ў адчуванні і папулярызацыі схаванай дагэтуль «душы Торы».

Ляды, як і ўся Беларусь, у 18 стагоддзі знаходзілася пад расейскай уладай, якая прыйшла сюды пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Восенню 1798 году рабін Шнэўр Залман быў арыштаваны па абвінавачанні ў тым, што яго вучэнне і дзейнасць «пагражаюць імперскай уладзе», і заключаны ў астраўную крэпасць на Няве ў Пецярбургу.

На допытах ён быў вымушаны прадставіць царскім міністрам асноўныя прынцыпы юдаізму і патлумачыць розныя моманты хасідскай філасофіі і практыкі. Праз 53 дні з яго знялі ўсе абвінавачванні і вызвалілі.

Рабін Шнэўр Залман разглядаў гэтыя падзеі як адлюстраванне таго, што адбывалася Вышэй. Ён лічыў свой арышт усяго толькі «зямным рэхам нябеснага абвінавачання» супраць ягонага адкрыцця самых патаемных сакрэтаў Торы. І ён разглядаў сваё вызваленне як знак свайго апраўдання на нябесным судзе.

Пасля свайго вызвалення 19 Кіслева рэбэ падвоіў свае намаганні, распаўсюджваючы сваё вучэнне ў значна больш шырокім маштабе і з больш падрабязнымі і «прыземленымі» тлумачэннямі, чым раней.

Гэты дзень адзначае «нараджэнне» хасідызму, калі доўга хаваныя таямніцы юдаізму выйшлі з улоння містыкі, каб асвятліць і пераўтварыць усё габрэйскае жыццё, сцвярджаюць самі хасіды.

На жаль, сёння ў саміх Лядах няма ніякай згадкі пра Шэўра Залмана, як і сінагог, якіх раней было цэлых чатыры.

Падрабязней пра Ляды можна прачытаць у нашым адмысловым матэрыяле пра гэтую ўнікальную вёску.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Святу ўжо 225 гадоў

Хасіды і свята, якое пачалося з рабіна з Лядоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение