18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Уладанні езуітаў

Апісанне тэрыторыяў ва ўладанні ордэна

Дзякуючы высокім заступнікам езуіты валодалі шырокімі зямельнымі надзеламі, цэлымі вёскамі. Вядома, што ў 1611 г. кароль Жыгімонт III быў у Оршы па дарозе са Смаленска ў Варшаву і значна павялічыў даходы езуітаў, а таксама на свае грошы распарадзіўся вырабіць новыя рызы і ўсе належныя да іх ўборы. Акрамя іншага ім былі перададзеныя ў валоданьне значныя зямельныя надзелы з прыгоннымі сялянамі - 11 валок зямлі. У 1612 ён перадаў яшчэ 5 вёсак. Гэтая ўласнасць прыносіла каля 1300 злотых польскіх гадавога даходу. А ў 1616 Жыгімонт III перадаў у прыдачу да ўжо наяўных вялікі маёнтак Фашчаўка з двума тысячамі сялян. Набывалі зямельныя надзелы езуіты і самастойна: у 1623 за 6500 злотых яны купілі маёнтак Пагост Аршанскага павета з 44 валокамі зямлі.

На малюнку: Кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза

У 1634 новы манарх Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV на забеспячэнне музычнай бурсы (школы) перадае езуітам вёску Дуброўка Аршанскага павета. У 1653 г. "Таварыству Ісуса» у Аршанскім павеце належала 220 дымоў. Ўсе атрыманыя сродкі ішлі на будаўніцтва будынкаў місіі і падтрыманне жыцця саміх манахаў і навучальных устаноў, імі арганізаваных.

На малюнку: Кароль Рэчы Паспалітаў і Вялікі князь Літоўскі Уладзіслаў IV Ваза

Дзейнічала пры кляштары невялікая лякарня, аптэка і нават утрымліваўся спецыяльны агарод для вырошчвання гаючых траў. Вакол манастыра езуіты разбілі сад, а таксама знайшлося месца для такой цікавосткі як батанічны сад, у якім вырошчваліся рэдкія і экзатычныя расліны.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение