Ордэн Святой Троіцы - каталіцкі жабрацкі манаскі ордэн, заснаваны ў 12 стагоддзі для выкупа палонных хрысціянаў з мусульманскага палона. Манахам ордэна было забаронена ездзіць на конях, за што іх часта называлі "асліным ордэнам". Строгі статут забараняў таксама трынітарыям есці ў звычайныя дні мяса і рыбу і мець якую б то ні было маёмасць. За сваю гісторыю ордэн выкупіў больш 30.000 палонных. Бывалі выпадкі, калі манахі аддавалі сябе ў рабства дзеля вызвалення палонных. Менавіта трынітарыямі быў выкуплены з мусульманскага палона стваральнік Дон-Кіхота Сэрвантэс. Акрамя таго ордэе займаўся апекай хворых і жабракоў.
На фота: знак ордэна трынітарыяўГістарычная даведка
Інфармацыя пра Трынітарскі ордэн