У наш час старажытны храм працягвае традыцыі праваслаўя. У ім знаходзіцца дзіўныя рукатворныя аўтарскія іконы аршанскай мастачкі Валянціны Андрэеўны Янкоўскай, выкананыя вышыўкай шоўкам па аксаміту з выкарыстаннем бісера і натуральных самацветаў. Усе яны былі падораныя храму самой Валянцінай Андрэеўнай. Сярод іх і ікона самога святога прарока Іллі, і ікона Вострабрамскай Божай Маці, і знакамітая ікона Божай Маці "сямістрэльнай ці змягчэнне злых сэрцаў", і Божая Маці "Неўпіваемая чаша", і ікона святой заступніцы Беларусі прападобнай Ефрасінні Полацкай. Апошняя стваралася мастачкай пасля паездкі ў Полацкі Ефрасіньеўскі манастыр з блаславення царквы, на знак чаго была падораная Валянціне Андрэеўне рака с мошчамі святой. Рака гэтая знаходзіцца ўнізе іконы. Такім чынам усе аршанцы могуць дакрануцца і памаліцца святыне.
У 1996 годзе побач з Ільінскай царквою быў арганізаваны Свята-Успенскі манастыр, які працягнуў традыцыі Свята-Успенскага жаночага манастыра, заснаванага ў 1631 г. маці Багдана Стэткевіча - Завірскага. На дадзены момант узведзены Успенскі храм і жылы будынак для манахіняў. Ва Ўспенскім храме захоўваецца яшчэ адна праваслаўная рэліквія аршанскай зямлі - ікона Аршанскай Божай Маці.
Гісторыя гэтай іконы дзіўная. Знойдзена яна была ў 1631 годзе ў знакамітым Куцеінскім мужчынскім манастыры прэпадобным Афанасіем Брэсцкім, які шукаў духоўнай падтрымкі ў тагдашняга настаяцеля Куцеінскай лаўры Іоіля Труцэвіча. Пасля размовы з настаяцелем Божая Маці явілася прэпадобнамучаніку Афанасію ў сне і суцешыла падзвіжніка, накіравала яго і прадказала яму пакутніцкую смерць. У Аршанскім Успенскім жаночым манастыры захоўваецца копія гэтай іконы. даўно яна лічыцца заступніцай не толькі манастыра, але і горада. Вядома, што Спірыдон Собаль таксама атрымліваў падтрымку і суцяшэнне ад цудатворнай іконы, Божая Маці неаднаразова з'яўлялася яму ў сне.
На фота: копія іконы Аршанскай БогамаціНекаторыя даследчыкі лічаць, што разам з ігуменам Іоілем Труцэвічам, іншымі інакамі і часткаю царкоўнай маймасці святыня патрапіла ў Наўгародскі Іверскі манастыр. Копія іконы Аршанскай Божай Маці, напісаная ў 17 стагоддзі ў Іверскім манастыры, знаходзіцца ў Мінскім Свята-духавым катэдральным саборы - галоўным праваслаўным храме Беларусі. У 2001 годзе спіс гэтай іконы быў на руках перанесены ў Аршанскі свята-Успенскі жаночы манастыр, дзе і знаходзіцца зараз. У праваслаўнай традыцыі спіс (копія) мае ўсе здольнасці арыгінала і таксама лічыцца цудатворным. Аршанцы могуць звяртацца да яе з малітвай пра выздараўленне ад хваробаў і дараванні духоўнай гармоніі. Сярод прыхаджанаў ходзяць паданні пра цудоўныя выпадкі вылячэння, дараваных іконай.