06:00

-4

7 м/с

1006 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

12:00

-1

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

Стварэнне

Паданне і факты пра стварэнне царквы

На левым беразе Дняпра ззяе белай званіцай і блакітнымі цыбулінамі купалоў адна са старэйшых цэркваў Оршы - царква святога Іллі-Прарока.

На фота: паштоўка пачатку 20-га стагоддзя

Упершыню Іллінская царква з'явілася на гэтым месцы ў 1460 годзе ў перыяд кіравання Вялікім княствам Літоўскім Вялікім князем Літоўскім (з 1440 г.) і Каралём Польскім (з 1447 г.) Казімірам IV Ягелончыкам.

На фота: сучасны від помніка

З яе заснаваннем звязана прыгожае паданне, распавядаючае, як аднойчы ў жнівеньскі цёплы дзянёк захацела любімая жонка Казіміра Эльжбэта (Ялізавета) выкупацца ў водах Дняпра. Старэнькая нянька яе стала ўгаворваць: маўляў, нельга - дзень святога Іллі, з сёняшняга дня нельга купацца. Але Эльжбэта не паслухалася парадай нянькі, палічыўшы, што на яе, каталічку, не дейнічаюць праваслаўныя святыя. І пайшла купацца. Паданне не гаворыць дакладна - што ж адбылося, ці то вада была халодная і Эльжбэту схапілі курчы, ці то патрапіла яна ў вір, але пачала княжна тануць. А ў хвіліну небяспекі, як гэта ва ўсіх людзей здараецца, і за саломінку схопішся. Узгадала яна словы старой нянькі і пачала маліцца да Іллі. Ці то памалілася яна ад усяго сэрца горача, ці то ёй пашанцавала ў той дзень - знайшоўся малады чалавек з княскіх служак, які скокнуў у раку і ўратаваў яе. Вось у падзяку за ўратаванне жонкі Эльжбэты і загадаў Казімір IV пабудаваць прысвечаныя Іллі цэрквы па трох раках свайго княства: па Дняпру, Дзвіне і Сожу. Агулам іх налічваюць 6: у Віцебску, Крычаве, Бешанковічах, Магілёве, Чэрыкаве і ў Оршы. Так гаворыць паданне.

Гісторыкі схільныя лічыць, што такія дзеянні Вялікага князя Літоўскага тлумачацца яго палітычнай мудрасцю: ён імкнуўся даць магчымасць усім сваім падначаленым, незалежна ад вераспавядання, рабіць свае абрады і малебны. Бо менавіта ў ягонае кіраванне ў ВКЛ быў прыняты першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права ў нашай дзяржаве - Судзебнік або Статут Казіміра ў 1468 г., напісаны на старабеларускай мове.

Царква Ільлі-Прарока

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение