Першы храм быў драўляным. Нажаль, як гэта часта здаралася ў тыя часы, храм гэты згарэў. Але на яго месцы ў 1505 годзе зноў адбудавала храм святога Іллі княжна Сафія, жонка князя Дзмітрыя Юр'евіча.
Існуе яшчэ адно паданне, згодна з якім у час Паўночнай вайны (1700-1721 гады) рускі імператар Пётар І здзейсніў малебен пра дараванне перамогі над шведамі ў царкве святога прарока Іллі ў 1706 годзе, пад час знаходжання ў Оршы (і яшчэ адзін малебен - у Куцеінскім Богаяўленскім саборы. А ў 1812 годзе, паводле падання, сам імператар Напалеон доўга і задуменна глядзеў на храм і на Днепр з Замчышча. На гэтую тэму наш зямляк Аляксандар Шакуцін нават напісаў карціну, якая захоўваецца ў фондах Музейнага комплекса "Гісторыя і культура Аршаншчыны". Але, нажаль, аніводнай выявы старога драўлянага будынка не захавалася.
На фота: карціна А.ШакуцінаПасля 1917 года храм быў зачынены, у ім знаходзіўся склад. Адчынены для веруючых ён быў немцамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. З таго моманту яго больш не зачынялі, і ў савецкі пасляваенны час Ільінская царква была адзінай дзеючай праваслаўнай царквою ў Оршы. Шмат у чым дзякуючы менавіта гэтаму ў храме былі сабраныя старыя царкоўныя званы, старыя іконы ў высокамастацкіх разных і чэканых акладах, старадрукаваныя кнігі і розныя атрыбуты храмавай службы.
Сучасны каменны будынак царквы па вуліцы Ільінскай быў пабудаваны ў 1880 годзе ў так званым псеўда-рускім стыле, стыле рускай поўначы (сучаснікі называлі гэты стыль Мураўёўскім - па імю царскага міністра, які насаджаў на беларускіх землях архітэктурнае аблічча Расіі замест гістарычна склаўшагася на той момант практычна еўрапейскага).
На фото: современный вид на храм со стороны церковных захороненийХрам мае кананічную крыжова-купальную кампазіцыю, сфармаваную прытворам-звоніцай, трапезнай, малітвенай заляй і пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. Жыццяпісныя абрысы будынка створаныя ўзнесеным на каскад какошнікаў цыбулічны купал над цэнтральным аб'ёмам, дзьвума макаўкамі над шатром васьмерыка званіцы і шматграным дахам апсіды. Уваход выдзелены характэрным для рускай храмавай архітэктуры 17 стагоддзя ганкам, завершаным гранёным шатром з макаўкай. У насычанай архітэктурнай пластыцы выкарыстаныя старажытнарускія дэкаратыўныя формы, выдзеленыя на белым фоне сцены блакітнай афарбоўкай.Тэрыторыя царквы абнесена кменнай агароджай, куты якой умацаваныя контрфорсамі, дэкаратыўнымі вежачкамі. Унізе сцяны быў закладзены велізарны валун з надпісам другой паловы 17 стагоддзя. Галоўныя брамы знаходзяцца з боку вуліцы Ільінскай.