У мінулым месяцы адмысловае журы экспертаў вызначыла сярод аршанскіх грамадскіх ініцыятываў тыя якія найбольш актыўна працавалі на працягу года. Але ў беларускай рэчаіснасці, калі ініцыятыва не вітаецца і, нават, можа быць пакараная, калі СМІ амаль нічога не пішуць для дзейнасць актывістаў, нічога дзіўнага, што грамадства мала ведае пра грамадскія арганізацыі.
Хочам пазнаёміць вас з тымі ініцыятывамі, якія былі названыя найбольш актыўнымі.
«Чысты свет» экалагічны клуб, які з’явіўся больш за 10 гадоў таму як моладзевая ініцыятыва. Ад самага пачатку «Чысты свет» не толькі займаўся добраахвотнымі прыборкамі, але наладзіў і экалагічную адукацыю. Для папулярызацыі экалагічнай тэматыкі клуб стварыў, нават, батлейку. Раз на год клуб супольна з іншымі ініцыятывамі праводзіць у мікрараёне Флёрава дзень двара, дзень вуліцы ды іншыя публічныя мерапрыемствы, якія збліжаюць суседзяў.
Вашай увазе прэзентацыйны ролік клуба «Чысты свет».
Заўтра на нашым сайце прэзентацыя прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці.