Прафсаюз РЭП (радыёэлектроннай прамысловасці і іншых галінаў гаспааркі) з’явіўся ў нашым рэгіёне некалькі год таму ў выглядзе прафсаюзнай групы і доўга існаваў у такім выглядзе. Але гады тры таму — дапамог гэтаму дэкрэт пра дармаедаў — у арганізацыю людзі пайшлі масава, ды і самі прафсаюзнікі ў той час пачалі працаваць актыўней.
Сёння Аршанская арганізацыя прафсаюза адна з найбольш актыўных па краіне — у яе ўваходзіць больш за сто чалавек, дадаткова працуе жаночая група і моладзевая. Два разы на тыдзень праходзяць юрыдычныя кансультацыі і шмат мерапрыемстваў грамадскага і культурніцкага характару.
Прапануем вашай увазе прэзентацыйны ролік Аршанскайарганізацыі прафсаюза РЭП.