15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-2

3 м/с

1004 гПа

21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

5 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

Магчымыя кандыдаты вызначаны

14.09.2019 07:00

5073 прагляду, 17 каментароў

Усе хто хацеў вылучацца ў дэпутаты шляхам збору подпісаў зарэгістраваліся

Агулам па двух аршанскіх выбарчых акругах кандыдатаў у дэпутаты набралося 9 чалавек, што не так ужо і мала. Тым больш, што кандыдаты яшчэ могуць вылучацца і партыямі, што адбудзецца крыху пазней.

Па Аршанскай гарадской акрузе свае ініцыятыўныя групы зарэгістравала 4 чалавекі. Найбольш актыўна ўжо пачаў збор подпісаў блогер Дзмітрый Казлоў вядомы ў ю-тубе як "Серый кот". Ён безпартыйны, сімпатызуе дэмакратам і таму пікеты робіць пад бел-чырвона-белым сцягам.

Зарэгістраваўся таксама Аляксандар Школьнікаў. Пакуль пра яго мала інфармацыі, вядома, што ён даўні актывіст і сёння вылучаецца пры падтрымцы аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Відавочны кандыдат ад улады на гэтай акрузе Інна Крачэк. Яна кіруе аршанскім радзільным домам і як палітык ніколі пра сябе не заяўляла.

Адзіны кандыдат, які вылучаецца ад зарэгістраванай партыі - Сяргей Пракапчук, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пракапчук мае права на партыйнае вылучэнне, але, відавочна, вырашыў больш папрацаваць з выбаршчыкамі. Пакуль за яго збіраюць подпісы абыходам кватэраў, але, відавочна, будуць выстаўляцца і пікеты. Пракапчук - былы прадпрымальнік, але сёння працуе ў адміністрацыі прыватнай будаўнічай фірмы.

Па 26-ай Аршанскай-Дняпроўскай акрузе ў якой будуць галасаваць жыхары раёну ды прычыгуначнай частцы горада вылучаецца 5 кандыдатаў.

Першым зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу дзеючы дэпутат Віталь Чудовіч - відавочны праўладны кандыдат. Да свайго дэпутацтва ён працаваў на чыгунцы.

Яшчэ адзін кандыдат з чыгуначнікаў - Валерый Агеенка. Ён працуе машыністам і з'яўляецца незалежным кандыдатам, які вылучыўся без падтрымкі нейкіх палітычных структураў.

Вылучаюцца па гэтай акрузе адразу два фізкультурнікі. Гэта стварае хоць нейкі інтарэс да кандыдатаў, хаця б каб зразумець якая будзе іхняя роля ў выбарчай кампаніі. Цалкам верагодна, што фізрук Копысскай школы Васіль Дымкоў будзе спарынг-партнёрам Чудовіча. Дымкоў ужо балатаваўся на выбарах, прынамсі на мясцовых, дзе таксама быў спарынт-партнёрам выканкамаўскай кандыдатцы, якая і выйграла.

Другі фізкультурнік - Вадзім Чарняўскі інструктар ФСК "Орша", які працуе ў Барані. Чалавек ён даволі заўважны, але ніколі пра палітычныя амбіцыі таксама не заяўляў.

Адзіны партыйны кандыдат па гэтай акрузе Алена Кучынская. Яна сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, хаця вылучаецца пры падтрымцы Руху "За свабоду". Яна вядомы грамадскі актывіст, і раней ужо вылучалася кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Магчымыя кандыдаты вызначаны

Усе хто хацеў вылучацца ў дэпутаты шляхам збору подпісаў зарэгістраваліся

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение