У першай палове бягучага года жыхары раёна Заходняя сабралі подпісы пад просьбай адчыніць у раёне хоць якую аптэку. Гэта балючае пытанне для мясцовых жыхароў не магло вырашыцца некалькі год - аптэчны кіёск, які раней быў у краме ОРСа на вуліцы Чырвонагвардзейскай зачыніўся хаця і без таго працаваў толькі некалькі дзён на тыдзень. Пры гэтым у раёне даволі шмат жыхароў, многія з якіх стала ўзросту і ездзіць на рэдкіх аўтобусах у іншыя раёны было для іх не зручна.
Па выніках збору подпісаў чыноўнікі паабяццалі, што аптэчны кіёск будзе адчынены ў памяшканні мытні па вуліцы Мічурына. А ў сярэдзіне верасня для жыхароў раёна прыйшла выдатная навіна - на Захолняй адчынілі не зусім аптэку, а цэлы кабінет доктара агульнай практыцы. Кабінет адчынены на тэрыторыі дома састарэлых і да яго могуць звярнуцца жыхары Заходняй, Сельгастэхніцы і вёскі Дачная (геаграфічна частка Сельгаст
хнікі).
Тут можна не толькі атрымаць кансультацыю, але яшчэ і прайсці даследванне сэрца на электракардыёграфе, прайсці лабараторныя даследванні аналізаў, ёсць і свой працэдурны кабінет. Тут жа можна і набыць лекі.
Працаваць кабінет будзе кожны рабочы дзень з 8-00 да 16-00.