Ініцыятыве якая пазіцыянуе сябе як дабрачынная няма яшчэ і года, але яна актыўна разгарнула сваю работу. Так, дзякуючы «Хвосцікам» у многіх аршанскіх крама’ тавараў для жывёл былі ўсталяваныя «Скрынкі дабра», куды любы пакупнік можа пакласці ежу або лекі для бадзяжных жывёлаў. Самі актывісты рэгулярна праводзяць рэйды па дварах горада пад час якіх апрацоўваюць бадзяжных жывёлаў ад паразітаў, каб тыя не разносілі заразныя хваробы. Частку жывёлаў ініцыятыва стэрэлтзуе, але справа гэтая затратная і, канешне, на ўсіх бадзяжнікаў, якія ёсць у Оршы сілаў адной ніцыятывы не хопіць.
Таму асноўная мэта ініцыятывы — стварэнне ў Оршы паўнавартаснага прыюта для жывёлаў дзе была б магчымасць і сітэрылізацыі і ператрымцы жывёлаў пасля аперацыі. Але для гэтага трэба рашэнне ўладаў чаго дамагаюцца актывсіты.
Прапануем вашай увазе прэзентацыйны ролік ініцыятывы «Хвосцікі».