Не так даўно ініцыятыва, якая аб’ядноўвае родзічаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій запусціла свой сайт. Сайт хаця і быў даступны для наведвання, але быў яшчэ не цалкам запоўнены. Нарэшце скончылася праца па напаўненні, магчыма, самага галоўнага раздзела сайта — спісы расстраляных. На сёняшні дзень у спіс ўвайшло 1745 чалавек расстраляных у Оршы пра расстрэл якіх ёсць падцверджанні. Пры гэтым у ініцыятыве адзначаюць, што гэта далёка не поўны спіс, калі б меўся доступ да архіваў КДБ, бо спіс стаў бы значна большы.
Спіс даволі функцыянальны: па пошуку можна знайсці патрэбнае прозвішча, а па тэгах, якія расстаўлены пад інфармацыяй пра расстралянага можна знайсці іншых людзей, якія расстраляныя ў той самы дзень, той жа нацыянальсці, з таго ж раёну і таго ж населенага пункта. Дзякуючы гэтаму можна знайсці цэлыя сем’і, якія былі вынішчаны цалкам або амаль цалкам — такіх зараз у спісе можна знайсці больш за 50 выпадкаў.
Таксама варта разумець, што 1745 чалавек гэта толькі расстраляныя людзі — у спісе няма тых хто быў асуджаны да тэрмінаў у Гулагах і загінуў там.