Алесь Шутаў далучыўся да грамадскай дзейнасці яшчэ пад час вучобы ў БДУ. У Оршы ён быў стваральнікам цэлага шэрагу грамадскіх арганізацый, многія з якіх працуюць і зараз. Таксама Алесь стаў адным са стваральнікаў і шматгадовым рэдактарам нашага сайту.
Але ў 2016 годзе Алесь памёр у бальніцы.
Літаральна за год да таго рэжысёр-дакументаліст Віктар Траццякоў здымаў у Оршы фільм пра бунт аршанцаў у 1991 годзе, калі некалькі дзесяткаў тысяч чалавек перакрылі аршанскі чыгуначны вузел. Паўдзельнічаў у здымках і Алесь Шутаў, як удзельнік тых падзеяў. Але, канешне, не ўсе ўспаміны ўвайшлі ў фільм. Частка з іх так і засталася ў архіве. Сёння ў дзень памяці Алеся шутава прапануем вам яго ўспаміны, якія раней не публікаваліся.