Перапісы насельніцтва ў нашай краіне адбываюцца раз у 11 год. Але гэта першы перапіс на які чалавек можа прыйсці сам і не чакаць пакуль перапісчыкі прыйдуць да яго. Для многіх хто не любіць нечаканых гасцей гэта зручна. Для гэтага ў Аршанскім і суседніх раёнах арганізаваны шэраг стацыянарных пунктаў перапісу, а таксама перасоўныя, якія адкрываюцца на адзін дзень у розных раёнах горада і населеных пунктах раёна.
Дзе ж можна перапісаць сябе і свае сем’і?
У Дубровенскім раёне прыйсці на перапіс можна толькі ў Дуброўна ў мясцовым ЖКГ па вуліцы Крупскай, 7. У Лёзненскім ў мясцовым аддзеле статыстыкі па вуліцы Леніна, 84. У Сененскім раёне ў мясцовым гатэлі па вуліцы Машэрава, 2. У Талачынскім раёне арганізавана два стацыянарныя ўчасткі: у Талачыне перапісацца можна ў выканкаме, а ў Коханава ў мясцовым ЖКГ па вуліцы Мікрараён, 17.
У Горацкім раёне арганізавана 4 пункты: Гімназія № 1 у Горках, Сярэдняя школа № 1 ў райцэнтры, і ў корпусе № 11 акадэміі. А жыхары мястэчка Леніна могуць перапісаць сябе ў аддзеле ідэалогіі Горацкага выканкаму. У Круглянскім раёне два пункты: у самім Круглым у раённым доме культуры, другі пункт ў вёсцы Цяцерына ў мясцовым цэнтры культуры. Шклаўчане могуць перапісацца ў доме культуры Шклова і ў цэнтры культуры Александрыі.
У нашым раёне стацыянарныя пункты арганізаваны ў Арэхаўскім сельскім савеце, Забалцкім сельскім выканкаме, Усценскім сельскім выканкаме, доме культуры Барані. У Бабінічах у мясцовым сельвыканкаме. У самой Оршы перапісацца можна: у інтэрнаце Механіка-эканамічнага коледжа, у бібліятэцы Пушкіна, ва ўпраўленні па працы і сацыяльнай абароне, у СШ№ 7, у палітэхнічным коледжы па адрасе Леніна 205 і ў СШ № 10. Участкі ў горадзе працуюць з
За тымі хто не прыйшоў на перапіс сам ці не перапісаўся праз інтэрнэт пасля 21 чысла перапісчыкі прыйдуць да дому.