Тыя хто пакранаў у сваёй кватэры батарэі сёння раніцай, напэўна, здзівіліся. Пасля ўжо не малога часу мы прывыклі да цеплыні ў хатах. А тут раптам батарэі сталі зноў халоднымі. Як паведамілі нам у дыспетчарскай службе ЖКГ Вицебская вобласці, рашэнне пра адключэнне ацяплення прынята абласнымі ўладамі і батарэі сталі халоднымі па ўсёй вобласці.
Звязана гэта з занадата цёплым надвор'ем, якое ўсталявалася ў нашых краях. Ацяпленне падключаецца тады калі больш за 5 сутак сярэднясутачная тэмпература трымаецца ніжэй за 8 градусаў і, адпаведна, адключаецца ў адваротным выпадку.