Аварыя адбылася 7 сьнежня каля 12 гадзін дня на 191 км аўтадарогі "Крычаў - Орша - Лепель" паблізу вёскі Замошша Талачынскага раёна. Кіроўца 1988 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем "Peugeot", не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет, дзе здзейсніла наезд на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры 1986 і 1963 гадоў нараджэння атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў Талачынскую ЦРБ. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць уважлівымі і асцярожнымі! Неабходна ўлічваць ўмовы надвор'я пры выбары хуткаснага рэжыму, а таксама захоўваць дыстанцыю. Пазбягайце рэзкага манеўравання, загадзя ўключайце паваротнікі, сачыце за дарожным становішчам. Будзьце ўважлівыя перад пешаходнымі пераходамі і прыпынкамі грамадскага транспарту, загадзя зніжайце хуткасць, аж да поўнага спынення аўтамабіля!