Не зважаючы на розныя чуткі, у Оршу кітайскі каранавірус яшчэ не дабраўся. Тым не меньш малыя нязручнасці аршанцы з-за эпідэміі ўжо могуць адчуць на сабе. Так, з-за эпідэміі, якая ўсё больш ахоплівае краіны Еўропы праз Оршу быў адменены цягнік Масква-Ніца. Гэта цягнік з самым даўгім маршрутам які ішоў праз Оршу. На тэрыторыі Беларусі ён рабіў толькі тры прыпынкі, у тым ліку і ў нашым горадзе.
Цягнік спыняе свой рэгулярны рух з 4 сакавіка, дата яго аднаўлення будуць залежыць ад сітуацыі з распаўсюдам захворвання.
Варта дадаць, што каранавірус усё больш падбіраецца да нас. Першыя захварэўшыя нядаўна выяўленыя ў Літве, а сёння — 28 лютага — першы выпадак захворвання падцверджаны і ў нашай краіне. Хваробу да нас прывез студэнт з Ірану, які ляцеў у Беларусь праз Азербайджан.