У рэдакцыю Orsha.eu звярнуліся жыхары дома № 22 па вуліцы Флёрава. Яны вельмі незадаволеныя тым, як выглядае іх двор цяпер, у пачатку сакавіка. У прыватнасці, адна з жыхарак патлумачыла, што яе і суседзяў не задавальняе:
Ужо ўвайшло ў традыцыю ў працэсе рамонту нейкага аб'екта трэба зруйнаваць усё побач. За час капітальнага рамонту даху дома паблізу знішчылі дрэвы, хмызнякі, клумбы. У цывілізаваных краінах пасля заканчэння рамонтных работ праводзяць аднаўленчыя мерапрыемствы. Але не ў нас. Ніхто і нічога. Прайшло некалькі гадоў. І зноў рамонт, на гэты раз ужо замена трубаправода. І добра б, але дзень капаюць, а 3-7 дзён перапынак. І так з вясны да восені! А тут і замаразкі "падкраліся" нечакана. Закапалі канавы, і ўсё. Пра ўборку і не ўспомнілі. Народ доўга тануў у гразі. Што па кватэрах разнеслі, што дождж змыў.
Ля пад'езда №3 стаяла лаўка са зламаным сядзеннем. На звароты жыхароў у ЖЭУ-4 і па нумары 115 чуліся адны адгаворкі. Толькі пасля звароту ў Камгас з'явіліся рабочыя ЖЭУ-4. Выдалілі надзейныя металічныя аснаванні лаўкі (а можа прадалі або самі здалі?). Ямы ад іх не закапалі. Напэўна чакаюць, што хтосьці нагу зломіць. Назамен прыцягнулі новую ўслончык. Не прайшло і двух тыдняў, як зэдалька вырашыла "прысесці". Вось, у якім стане знаходзіцца двор.