06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Па старонках пратакола. Відэа

12.03.2020 15:16

2078 праглядаў, 0 каментароў

Удзельнікі ініцыятывы «Кабылякі. расстраляныя ў Оршы» змаглі аднавіць бімяграфію яшчэ аднаго чалавека расстралянага ў нашым горадзе

Гаворка ідзе пра селяніна Кузміцкага Станіслава Іосіфавіча, паляка па нацыянальнасці, які пражываў на тэрыторыі сёняшняга Лагойскага раёна. У лепшыя часы Станіслаў Іосіфавіч меў свой хутар і траіх дзяцей не далёка ад вёскі Гайна. На хутары мелася 5 гектараў зямлі, які апрацоўвала сям’я, а таксама кабыла і карова — не вялікая гаспадарка. Але спакойнае, хай і не надта багатае жыццё, доўжылася не доўга — у 17-гадовым узросце яшчэ малады Станіслаў захварэў сухотамі косткі. Хвароба дала ўскладненне на левую нагу і маладзён застаўся інвалідам, але сялянскае жыццё не дае расслабіцца і, нават, будучы інвалідам Станіслаў працягваў працаваць на хутарской зямлі. У 1920 годзе яго, нават, паспрабавалі прызваць у чырвонае войска.

У 1931 годзе сям’я Кузміцкіх была вымушаная ўвайсці ў калгас — на адмову ад гэтага патрэбна была самаахвярнасць, але ўжо ў 1933 сам Станіслаў Іосіфавіч быў выключаны з калгасу — яго, інваліда, абвінавацілі ў зрыве вясенняга пасева, маёмасць, канешне ж, не вярнулі. А ў 1937 годзе ў самы разгар Вялікага тэрору, калі мясцовыя камуністы імкнуліся выканаць план па расстрэлах даведзены з Масквы, да яго прыйшлі. З Лагойскага раёну Станіслава адправілі ў ОРшу дзе і ішлі допыты. З пратколаў допытаў мы можам бачыць, што Кузьміцкага спрабавалі абвінаваціць у цэлым шэрагу злачынстваў, якія ён адмаўляў. Спачатку ў тым, што ён ваяваў супраць бальшавікоў у складзе польскага войска, але Кузміцкі быў інвалідам і ваяваць не мог. Потым абвінавацілі, што Станіслаў нелегальна перайшоў мяжу, але і гэта арыштаваны адмаўляў. У выніку яму, як паляку, было вынесенае стандартнае для таго часу абвінавачанне — супраца з польскай выведкай. Быццам бы Кузміцкі яшчэ ў 1930 годзе быў завербаваны агентам польскай выведкі імя якога ў пратаколе закрэслена. І атрымліваў рэгулярныя заданні па шпіянажы і дыверсіях на тэрыторыі СССР. Усплыло ў абвінавачанні і выключэнне з калгаса. У інтэрпрэтацыі НКУС, гэты факт біграфіі пераўтварыўся ў дыверсію па загадзе выведкі. Быццам Станіслаў Іосіфавіч у мэтах дыверсіі супраць савецкай улады вывеў з працы 4 калгасныя кабылы.

Са жніўня па снежань селянін знаходзіўся ў аршанскай турме, а 20 снежня быў расстраляны ў Оршы, канешне, дакладнага месца расстрэлу ў дакумантах не пазначана. Але найбольш верагодна, што цела Кузміцкага Станіслава Іосіфавіча і зараз знаходзіцца на тэрыторыі Кабыляцкай гары.

На відэа: кароткую гісторыю свайго прадзеда распавядае ўнук расстралянага Алег Кузміцкі.

Падрабязней прачытаць гісторыю Кузміцкага і пабачыць архіўныя дакуманты яго справы можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Па старонках пратакола. Відэа

Удзельнікі ініцыятывы «Кабылякі. расстраляныя ў Оршы» змаглі аднавіць бімяграфію яшчэ аднаго чалавека расстралянага ў нашым горадзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение