Генеральны план Оршы прымаўся ў мінулым годзе, але ў пачатку 2020 ў яго былі ўнесеныя прынцыповыя змены: адменена будаўніцтва дарогі праз урочышча Кабылякі, пазначаныя месцы Сталінскіх рэпрэсіяў, зноў прадугледжана аб'яднанне Оршы і Барані, пры чым у большыя маштабах чым калісці раней.
На гэтым этапе ген.план ужо гатовы да прыняцця і дадатковыя грамадскія абмеркаванні можна было б не праводзіць. Але грамадскія актывісты ініцыявалі яшчэ адзін этап абмеркавання з мэтай унясення новых паправак у ген.план. 19-га сакавіка аршанцы маюць ці не апошнюю магчымасць пачуць асноўныя пункты ген.плана і ўнесці свае прапановы ў яго. Але на гэты раз абмяркоўваць будуць экалагічныя аспекты гэтага дакуманта.
Сход па абмеркаванні экалагічнага дакладу па генеральным плане адбудзецца 19 сакавіка ў 11-00 у актавай залі перашага паверху выканкаму. Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў не патрабуецца - прыйсці можа любы ахвотны.