Міжнародны пасажырскі рух у заходнім кірунку амаль цалкам спыняецца. Раней праз Оршу ўжо быў адменены цягнік Масква-Ніца. Такое рашэнне прыняла расейская чыгунка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. А ў ноч з 14 на 15-е сакавіка Польша цалкам спыняе міжнародны чыгуначны рух праз сваю краіну і зачыняе межы. Гэта азначае, што праз Оршу пакуль не зменіцца эпідэміялагачная сітуацыя праз Оршу не будуць хадзіць цягнікі Масква-Варшава, Масква-Берлін і ўсе іншыя якія перасякаюць мяжу з Польшай. Раніцай асобна прагучала інфармацыя пра адмену цягніка Масква-Прага.
Пад пагрозай і астатнія цягнікі ў заходнім кірунку. Літва пакуль не спыняе рух цягнікоў, але збіраецца забараніць уезд у краіну замежнікаў. Адпаведна цягнік маршрута Масква-Калінінград таксама можа быць адменены.