Гэта звязана, канешне, не з Оршай і не з аршанцам. Проста амаль усе нашыя суседзі перакрылі межы і забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю з-за каранавірусу. Такім чынам праз Оршу цяпер, як мінімум 10 дзён, не будуць хадзіць цягнікі ў бок Украіны, Польны, Літвы. Адчыненай застаецца толькі мяжа з Расеяй - туды ж і будуць хадзіць цягнікі.
Асобным выключэннем застаўся цягнік Масква-Калінінград, які ідзе праз Літву. Ён працягне свой рух і да Калінінграду з Оршы даехаць можна. Праўда ёсць адно прынцыповае абмежаванне - на тэрыторыі Літвы цягнік не зробіць аніводнага прыпынку, нават, на памежных станцыях.