Расея хаця і перакрыла межы, але рух цягнікоі на сваю тэрыторыю з Беларусі спыняе паступова. Можна меркаваць, што гэта звязана з вялікай колькасцю расейскіх грамадзян на нашай тэрыторыі. Таму хаця з 19-га ўезд для беларусаў у Расею забаронены, але цягнікі ўсё яшчэ ходзяць.
Першымі змены адчулі тыя хто мог ездзіць на прыгарадных цягніках кшталту Орша-Красное. Гэтыя электрычкі цяпер да Краснога не даязжаюць ды і ўвогуле не перасякаюць мяжу. Спыняюцца яны ў Шухаўцах і пасля гэтага едуць назад у наш горад. Тое самае тычыцца і цягніка Віцебск-Рудня, які ідзе па Лёзненскім раёне - ён даязжае да апошняга прыпынку на тэрыторыі нашай краіны і потым ідзе зноў у Віцебск.
Пасажырскія цягнікі пакуль ходзяць, але ўсё меньш. Так, з 20-га сакавіка праз Оршу перастане хадзіць цягнік Мінск-Навасібірск. З 22-га Баранавічы-Саратаў, 236-ы Мінск-Масква, 221 Брэст-Масква і Мінск-Масква. З 23 сакавіка спыняцца Брэст-навасібірск, Мінск-Казань ды інш. Праўда, калі вы паспрабуеце паспець сесці на гэтыя цягнікі а іх спынення, то вас здымуць на мяжы - беларусы патрапіць на тэрыторыю суседняй дзяржавы ўжо не могуць.