Калі праехацца ў аўтобусе, ці маршрутцы, то за можна пачуць асноўную тэму, якая хвалюе сёння людзей - канешне, каранавірус. Відавочна, што людзям не хапае інфармацыі пра гэтую хваробу і таму з'яўляюцца самыя неверагодныя чуткі, у якія, надзіва, многія вераць і разносяць далей не горш чым разносіцца сам вірус. Пасля адной такой паездкі мы сабралі самыя, на наш погляд, глупыя чуткі, якія гуляюць па нашым горадзе.
1. Гарэлка-універсальныя лекі, забівае каранавірус.
Гэтая плётка хаця і шкодная, але атрымала распаўсюд, нават, з тэлефізараў пасля заявы Лукашэнкі.
Насамрэч, алкаголь (калі не лічыць зусім малыя дозы, а малымі ў нас піць не прынята) моцна аслабляе імунітэт. А менавіта для людзей са слабым імунітэтам сёняшні вірус найбольш шкодны.
2. У Расіі каранавіруса няма і ў нас не можа быць.
Гэтая плётка таксама шкодная, бо аслабляе перасцярогу. Насамрэч ў Расіі, і ў нас хвароба ўжо прысутнічае. Толькі за суткі - па стане на 19 сакавіка - у расіі выяўлена 52 новых захворванні на каранавірус. Большасць выпадкаў у Маскве, але вірус ужо прысутнічае ў Санкт-Пецярбургу, Свярдлоўскай, Тульская ды многіх іншых вабласцях. А агулам па РФ выяўлена ўжо больш за 200 выпадкаў хваробы. Прысутнічае вірус і ў Беларусі. Найбольш блізкі горад у якім было падцверджана захворванне - Віцебск. А агулам па краіне быў выяўлены 51 падцверджаны выпадак хваробы.
3. Сёння з 23 гадзін ночы да 5 раніцы не выходзьце на вуліцу! Горад будзе з верталётаў апрацоўвацца антысептыкам.
Гэтая чутка хадзіла па розных гарадах краіны, а ўчора актыўна пайшла па аршанскіх мэсэнджэрах.
Канешне, больш чым смех такая плётка выклікаць не можа. Уявіце сабе наколькі шмат трэба такога антысептыка і наколькі не эфектыўна ён будзе выкарыстоўвацца... Карацей, калі чуеце плёткі, то ўключайце не толькі вушы, але і іншыя часткі галавы.
4. У нашым горадзе не бачна хворых, бо дзесці за Оршай хутка пабудавалі бальніцу (на нейкім прадпрыемстве) і ўсіх звозяць туды.
Сапраўды, у нашым горадзе яшчэ не выяўленыя хворыя на каранавірус, але не таму, што кагосці кудысці звозяць, а таму, што аршанцы ў гэты перыяд не так актыўна падаржнічаюць і таму пакуль не давезлі хваробу сюды.
А будаваць новую бальніцу, хай сабе і на нейкім ужо інсуючым прадпрыемстве не магчыма так, каб ніхто гэтага не бачыў.