Апошняя дэкада сакавіка пасылае нам снег. Такі прагноз зрабілі сіноптыкі на выходныя. Калі ў пятніцу мы будзем мець даволі камфортнае надвор'е: днём тэмпература да +8, без ападкаў і з согнейкам, якое будзе выходзіць з-за аблокаў час ад часу. То ў суботу тэмпература ўпадзе да 0 градусаў, а неба прал'ецца ападкамі. Дакладней правільна будзе сказаць не прал'ецца, а прасыпецца. Сіноптыкі гавораць, што раніцай нас чакае моцны снег, які верагодна вернецца яшчэ і вечарам.
І гэта яшчэ не самае кепскае. У нядзелю можна зноў даставаць зіовую вопратку: тэмпература апусціцца да -4 раніцай. І зноў чакаецца снег ды яшчэ і завіруха.
У пачатку наступнага тыдня ападкі ўжо не прагназуюцца (за выключэннем ночы з аўторка на сераду), але цяпло вяртацца будзе марудна. І толькі ў сераду можа дайсці да +7.