12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Як забівалі ў Талачыне...

23.03.2020 13:04

4103 прагляду, 2 каментара

Малады жорстка забіў старога і выцягнуў на двор, а затым папрасіў выклікаць хуткую.

Паводле дадзеных следства, днём 23 верасня 2019 года кампанія распівалі спіртныя напоі ў вёсцы Крыніцы Талачынскага раёна. У нейкі момант паміж 62-гадовым і 22-гадовым мужчынамі адбыўся слоўны канфлікт, у выніку якога малады чалавек пачаў збіваць мужчыну. Пасля чаго перацягнуў яго на вуліцу і пакінуў паблізу дарогі. Мінакам хлопец распавёў, што выявіў цела мужчыны, якое ляжала ў крыві на вуліцы, пасля чаго паказаў месца яго знаходжання і папрасіў выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Пацярпелы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр у лякарні ў той самы дзень. Пазней у ходзе судова-медыцынскай экспертызы будзе ўстаноўлена, што 62-гадоваму мужчыну было нанесена не менш за 21 траўматычнае ўздзеянне.

У ходзе аглядаў месца здарэння следчымі выяўлены сляды валачэння з веранды да месца выяўлення пацярпелага. Таксама ў ходзе расследавання канфіскаваны абутак абвінавачанага, на якім выяўлены сляды крыві загінулага.

Следчымі праведзена праверка паказанняў на месцы, падчас якой абвінавачваны прадэманстраваў следчым абставіны здзяйснення ім злачынства. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні экспертных даследаванняў, праведзеных супрацоўнікамі ГКСЭ. З мэтай ліквідацыі супярэчнасцяў у паказаннях удзельнікаў крымінальнага працэсу праведзеныя вочныя стаўкі, адноўлена поўная карціна таго, што адбылося.

Па выніках расследавання 22-гадоваму маладому чалавеку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як забівалі ў Талачыне...

Малады жорстка забіў старога і выцягнуў на двор, а затым папрасіў выклікаць хуткую.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение