Каля 15 гадзін 25 сакавіка на завод "Тэхніка сувязі", што ў Барані прыехала хуткая дапамога. Проста з работы медыкамі былі забраныя тры чалавекі. Як паведамілі нам супрацоўнікі завода, медыкі забіралі людзей з кіраўнічага складу завода: начальніка КТУ, галоўнага інжынера, кім быў трэці чалавек нам не паведамілі.
Відавочна, што гаворка ідзе пра падазрэнне на каранавірус у кіраўнікоў завода, бо вывозілі з завода іх у адмысловых ахоўных боксах. Але гаворка пакуль не ідзе пра факт распаўсюду хваробы - ахоўныя боксы былі выкарыстаныя як мера перасцярогі. Сам дыягназ пакуль таксама не падцверджаны - на гэта спатрэбіцца некаторы час. Афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі таксама пакуль няма.
Тым не меньш, таксама ў мэтах перасцярогі, усім работнікам заводу былі выдадзеныя па дзве ахоўныя маскі.