Пра першы пажар які адбыўся ў ноч з 27 на 28 красавіка мы ўжо пісалі - ён здарыўся ў Оршы, і ў выніку здарэння загінуў 50-гадовы мужчына. Другі пажар у тую ж ноч адбыўся ў суседнім Лёзненскім раёне ў вёсцы Паляноўка.
Тут пажар забраў жыццё 39-гадовага мужчыны, які быў у доме адзін. Цела гаспадара хаты знайшлі на канапе ў жылым пакоі. Прэс-служба МНС апублікавала шэраг фотаздымкаў з таго пажару.