У Беларусі ўжо некалькі гадоў ідзе вайна паміж кланамі злодзеяў, так званых "воров в законе". Даволі супярэчлівай постаццю тут з'яўляецца Аляксандр Кушнераў. Народжаны ў Гомелі ў 1966 годзе ён паўжыцця правёў у турмах, з часам набыў статус злодзея, але быў пазбаўлены яго. Цяпер частка крымінальнага свету лічыць Кушнера роўным сабе, частка ў асобах Муму, Галея, Пашцета, Мядзведзяня не лічыць. Як паведамляла агенцтва "Прайм Крайм", Кушнер страціў падтрымку ўнутры Беларусі амаль ва ўсіх, з кім раней таварышаваў. І нават нарваўся на пагрозу жыццю. Адпаведна, узброеныя канфлікты паміж прадстаўнікамі розных кланаў яшчэ наперадзе.
Муму
Кушнер
А сёння "Прайм Крайм" на сваім Ютуб-канале апублікаваў відэа, датаванае 2-м красавіка. На ім, як паведамляюць эксперты, Алег Герасімовіч па мянушцы Муму з падтрымкай атакуе прыхільніка Кушняра. Сутычка з прымяненнем зброі адбылася каля 22-й гадзіны. Па калідорах угадваецца, што гэта — гандлёвы цэнтр "Орша-Сіці".