Сёння днём, калі ў рэгіёне быў даволі моцны дождж, па дарозе на Дуброўна каля вёскі Ларынаўка перакулілася машына таксі.
Яшчэ адна аварыя прыблізна ў той жа час адбылася ў самой Оршы каля помніка Кацюшы. Легкавая машына вылецела адразу пасля маста ў бок самога помніка, урэзаўшыся ў бардзюр.