Пра тое, што ўздоўж Магілёўскай шашы таксама былі расстрэлы ў часы сталінскіх рэпрэсій у горадзе ведалі даўно - былі пра гэта ўспаміны сведкаў, у акце па абследванні Кабыляцкай гары намёкам таксама адзначаўся факт гэтых расстрэлаў. Але афіцыйнага задакументаванага даследвання ўрочышча "Харкаўскі лес" ніколі не праводзілася.
Прыблізна месяц таму сябры ініцыятывы, якая аб'ядноўвае родзічаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій звярнуліся ў выканкам з прапановай паставіць каля шашы на месцы расстрэлаў помнік па бязвінна забітым. У лісце гаварылася, што людзі гатовыя самі скінуцца на такі памятны знак і самі яго ўсталяваць - патрэбны быў толькі дазвол. Але ў адказе выканкаму, які на мінулым тыдні прыйшоў заяўнікам гаворыцца, што з-за адсутнасці паўнавартаснага даследвання мясціны і з-за адстунасці падцвярджаючых дакумантаў у архівах помнік усталяваны не можа быць.