У 00-49 ноччу пажарным паступіла паведамленне аб узгаранні дома ў пасёлку гарадскога тыпу Багушэўск Сенненскага раёна. У выніку пажару загінуў гаспадар, малады мужчына 1989 г.н., у доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Сайт МНС апублікаваў фотаздымкі з месца здарэння.
