Напярэдадні наш сайт паведаміў пра смерць у лякарні жыхара Барані. Ён — ахвяра пажару ў доме па вуліцы Паркавай, 7. На момант пажару ён быў яшчэ жывы, яго з апёкамі даставілі ў бальніцу. На жаль, там ён сканаў. Што ж здарылася суботняй ноччу?
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС праводзілі патруляваньне вуліц і заўважылі густы дым з вакна на першым паверсе двух павярховага дома. Яны неадкладна выклікалі пажарных, а самі пабеглі папярэджваць аб пажары іншых жыхароў дома. Мужыну 1979 года нараджэння і жанчыну 1988 уратавалі з дапамогай драбінаў, падстаўленых на другі паверх. Яны з гаўбца прасілі дапамогі. Падрабязнасці распавёў сайт МНС, які прадаставіў і фотаздымкі з месца падзей.