Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня распачаўся доўгачаканы рамонт маста праз Адроў у кірунку Барані і Коханава. Рамонт плануецца весці цэлы год і на гэты перыяд ён цалкам будзе перакрыты.
У сувязі з рамонтам маста, прадказальна, змяніліся маршруты аўтобусаў, якія хадзілі ў гэтым кірунку. Так, аўтобусы Орша-Заазер'е цяпер з цэнтра будуць адпраўляцца на аўтавакзал, адтуль праз прыпынак "Хорабрава" на Барань і ўжо пасля Барані вяртацца на звычайную для сябе дарогу.
Маршруты №227 Орша-Барань-Балбасава, Орша-Зубрэвічы і Орша-Гарбацэвічы працягнуць хадзіць праз мясакамбінат, але перад Адровам будуць паварочваць на Заходнюю, а потым праз Барань выязжаць на звычайны маршрут.
А маршруты №231 Орша-Барань-Балбасава і 202 Орша-Барань з цэнтру будуць ісці на вакзал і далей праз Хорабрава ў Барань.
Адсочваць змены ў раскладзе транпарту можна на сайце аўтапарку №3.