Петыцыя зацікаўленых асоб не сабрала вялікай колькасці подпісаў, але атрымала пазітыўны водгук ад кіраўніцтва "Беларускай чыгункі". У петыцыі патрабавалася:
"З 18 мая 2020 г. Беларускай чыгункай адменена электрычка рэгіянальных ліній эканамкласа №6020 Інстытут Культуры - Орша-Цэнтральная, з адпраўленнем у 16:38 з Барысава ў бок Оршы. Мы, пасажыры і іншыя зацікаўленыя жыхары Рэспублікі Беларусь, у сувязі з узніклым нязручнасцямі, выкліканымі адменай руху названага цягніка, патрабуем вярнуць дадзены маршрут электрацягнікоў ці зрабіць яго працягласць хоць бы да станцыі "Крупкі".
У выніку, БЧ адказала станоўча, паабяцаўшы вярнуць курсіраванне дадзенага электрацягніка з бліжэйшай магчымай даты.