00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Здарэнні

Нядаўна было 26...

17.06.2020 09:12

6263 прагляду, 0 каментароў

У вельмі маладым веку памёр аршанец. Тэст на каронавірус раней не рабілі, але смерць раптоўная.

26-гадовы Канстанцін Леўрыкаў уладкаваўся у пачатку траўня рабочым на аршанскую спецаўтабазу. Ён працаваў на вуліцы, займаўся прыборкай, таксама выконваў абавязкі грузчыка. Жыў хлопец з бацькамі. Яны кажуць: у дзень смерці сына ўсё было як звычайна.

«Ён ні на што не скардзіўся, ні пра якія праблемы не казаў. Як заўжды сабраўся раніцай і пайшоў на працу», — кажа Сяргей, бацька хлопца, яго словы перадае "Наша Ніва". На працы расказваюць, што Канстанцін увесь дзень працаваў як звычайна. Але пасля абеду яму стала кепска. Калегі пыталіся, што здарылася, але хлопец адказваў: ай, нічога, дапрацую змену. Пасля ўсё ж ён адчуў сябе горш, выклікалі хуткую. Канстанціна забралі ў бальніцу.

«Дактары сказалі спачатку, што ў яго сонечны ўдар. Паклалі ў палату. Гэта было а 5-й гадзіне, можа, — кажа бацька хлопца. — А праз тры гадзіны нам перазванілі з бальніцы. Кажуць: Канстанцін памёр».

Па словах бацькі, прычына смерці яго сына невядомая.

«Нам сказалі, што пры ўскрыцці нібыта заўважылі пнеўманію. Кажуць, лёгкія проста згарэлі. Але ад чаго? Як так раптоўна? Як сын сам не заўважыў, што хварэе? — задаецца пытаннямі бацька. — У выніку цела аддалі ў закрытай труне, параілі не адкрываць. Афіцыйную прычыну смерці абяцаюць паведаміць пазней. Узялі ўсе аналізы, адправілі іх у Віцебск. Ці быў у сына каранавірус — нам не сказалі. Але нас ці яго калег на «карону» пасля смерці Косці ніхто не правяраў».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нядаўна было 26...

У вельмі маладым веку памёр аршанец. Тэст на каронавірус раней не рабілі, але смерць раптоўная.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение