Пад час рамонту палаца культуры "Орша", былы палац культуры ільнокамбінату, без увагі не засталася і тэрыторыя вакол яго. Нарэшце вырашана пытанне з паркоўкай - на пляцоўцы перад палацам з'явілася дзве кішэнькі для стаянкі машынаў. Гэтыя паркоўкі створаныя як раз вакол помніка Леніну. А вось сам Ленін замест натральнага для скульптураў бронзавага колеру стаў... чорным.
Магчыма так паўплывала надта цёплае летняе сонейка, але бачна пытанні проста ў больш танным кошце чорнай фарбы ці наяўнасці яе на сладзе.