12:00

+9

6 м/с

987 гПа

15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

Орша, Здарэнні

Даверлівая пенсіянерка

18.06.2020 21:59

3936 праглядаў, 0 каментароў

Яшчэ адна аршанка стала ахвярай інтэрнэт-махляроў

Пра гэта паедамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў. Махлярам не давялося прыдумляць нічога новага — яны выкарысталі доўно прыдуманую схуму, якая, аказваецца, усё яшчэ дзейнічае. Спачатку невядомыя стварылі ў сеціве новую фэйкавую старонку адной жанчыны, прычым, старонку пастараліся зрабіць максімальна падобную на рэальна існуючую. А потым ад яе імя пачалі пісаць «фрэндам» жанчыны з просьбай пераслаць дадзеныя сваёй карткі. Здавалася б, хто яшчэ не ведае, што дадзеныя карткі нікому падаваць нельга, але ў фэйкавай жанчыны аказалася надта даверлівая сяброўка — 65-гадовая аршанская пенсіянерка.

Яна і стала ахвярай махляроў, якія з карткі пенсіянеркі змаглі цалкам зняць нядаўна атрыманую пенсію. Некаторы час жанчына не ведала, што стала ахвярай злачынства, але ў адзін з дзён пагаварыла са сваёй сапраўднай сяброўкай і ўсё стала відавочным. Міліцыя завяла крымінальную справу, але пакуль вынікаў расследвання няма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Даверлівая пенсіянерка

Яшчэ адна аршанка стала ахвярай інтэрнэт-махляроў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение