18:00

+3

3 м/с

995 гПа

21:00

+2

2 м/с

995 гПа

00:00

+1

1 м/с

994 гПа

03:00

-1

1 м/с

993 гПа

06:00

-1

2 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

Масачны рэжым (фота)

23.06.2020 15:03

11568 праглядаў, 2 каментара

У Оршы працягвае значна распаўсюджвацца каранавірус, на прадпрыемствах уводзіцца абавязковае нашэнне масак

Ад пачатку лета людзі значна раслабіліся ў дачыненні да прафілактыкі Covid-19. Тым не меньш, вірус нікуды не знік і працягвае распаўсюджвацца. У сацыяльных сетках і мэсэнджэрах усё больш паведамленняў пра новую ўспышку захворванняў у раёне, дзесяткі памерлых за суткі і, нават, пра тое, што горад могуць закрыць для ўезда і выезда. Канешне, большасць гэтых паведамленняў - чуткі, але ва ўмовах калі афіцыйныя асобы маўчаць і зноў не даюць статыстыку па захворваннях, такія чуткі распаўсюджваюцца ўсё больш актыўна і абрастаюць новымі неверагоднымі падрабязнасцямі.

Па ўскосных сведчаннях, мы сапраўды можам гаварыць пра новую ўспышку захворванняў. Па інфармацыі атрыманай ад медработнікаў у сувязі з новай успышкай у Оршу на днях прыязжаў міністар аховы здароўя, але - ізноў жа - гэтую інфармацыю ніхто публічна не апублікаваў і не падцвердзіў.

Таксама па нашай інфармацыі, людзі з падазрэннем на вірус выяўлены амаль на ўсіх прамысловых прапрыемствах горада. У сувязі з гэтым, напрыклад, завод Лягмаш на сваёй тэрыторыі ўвёў свой масачны рэжым для работнікаў. Фотаздымак адпаведнага загаду у нашую рэдакцыю даслалі работнікі прадпрыемства. Прычым у загадзе ёсць спасылка на ліст цэнтра эпідэміялогіі без нумара, датаванага 18 чэрвеня. Відавочна, што такі ж ліст разасланы і ў іншыя арганізацыі раёна, адпаведна і ў іх будзе ўведзенае абавязковае нашэнне масак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Масачны рэжым (фота)

У Оршы працягвае значна распаўсюджвацца каранавірус, на прадпрыемствах уводзіцца абавязковае нашэнне масак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение