Паводле інфармацыі сайта Agronews Аршанскае РУУС ужо ў каторы раз абвясціла ў вышук непаўнагадовую жыхарку аграгарадка Смальяны Карыну Дземянцей.
Карына пакінула сцены інтэрната каледжа раніцай 23 чэрвеня, да гэтага часу ніхто не ведае дзе яна знаходзіцца. Як нам вядома, да гэтага выпадку Карына ўжо не раз збегала з інтэрната, крайні раз дзяўчыну аб’яўлялі ў вышук у снежні 2019 года, у той раз яна паспяхова вярнулася дадому сама.