Як высветлілася, у пятніцу вечарам быў затрыманы яшчэ адзін удзельнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Генадзь Ларыёнаў. Гэта ўжо чацьверты чалавек які па палітычных матывах знаходзіцца ў Аршанскім ІЧУ. Першым быў затрыманы Міхаіл Чамурака, якому ў дзень затрымання далі 13 сутак зняволення. А ў пятніцу былі затрыманыя Аляксандар Андрэеў ды Павал Парфянкоў. Усіх іх, бачна, вінавацяць ва ўдзеле ў ланцугу салідарнасці прайшоўшым у Оршы 19 чэрвеня ў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
Дзмітрый Рышкевіч, якога ў той жа дзень выклікалі ў Горацкі РАУС не быў затрыманы і пазней выйшаў на сувязь. Як высветлілася яму далі сімвалічны штраф у 1 базавую велічыню за спрэчнае парушэнне правілаў дарожнага руху.
Суды над Генадзем Ларыёнавым, Аляксандрам Андрэевым, Паўлам Парфянковым відавочна пройдуць у панядзелак, у які час будзе вядома каля 10-00.