На сустрэчы спікера парламента Уладзіміра Андрэйчанка і кааліцыі дэмакратычных сілаў было паднята пытанне пра статыстыку захворванняў на но новы каранавірус. Дэмакраты адзначылі, што ўлады хаваюць сапраўдныя лічбы распаўсюджвання захворвання, чыноўнікі здзівіліся і паабяццалі штотыднёва даваць публічныя лічбы.
Першыя лічбы пасля сустрэчы з’явіліся ў публічнай прасторы 1 ліпеня, але наўрад ці нехта будзе задаволены такой абмежаванай статыстыкай. Бо ўсё што даў цэнтар эпідэміялогіі гэта лічба праведзеных тэстаў па стане на 1 ліпеня. Колькі з іх дало станоўчы вынік, колькі людзей заразілася за тыдзень — гэтых лічбаў няма. Пры гэтым з самога тэксту размешчанага на сайце цэнтра эпідэміялогіі відавочна, што новыя заражаныя ёсць: «пры рэгістрацыі новых выяўленых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, адзначаецца тэндэнцыя да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі», «а таксама зніжэнне колькасці захварэўшых пнеўманіяй».