Пра тое, што Аляксея Кароткага хутка здымуць чуткі хадзілі яшчэ больш за месяц таму. Першапачаткова пагаворвалі, што міністар аховы здароўя прыгразіў аршанскаму галоўдоктару зняццём з пасады з-за ўспышкі каранавіруса ў раёне. Але афіцыйна ні візіт міністра, ні пагроза не была падцверджана. Пазней Аляксей Кароткі знік, але калі журналісты паспрабавалі падцвердзіць інфармацыю пра кадравыя змены ў аршанскай медыцыне, змаглі высветліць толькі тое, што кароткага адправілі ў адпачынак.
Літаральна ўчора, 16 ліпеня інфармацыя падцвердзілася - у Оршу прызначаны новы галоўны доктар. Ім стаў Сяргей Анатольевіч Карака. Карака дасведчаны медычны чыноўнік - ён ужо працаваў галоўным доктарам Шклоўскага і Крупскага раёнаў.