15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Прысуд за аварыю пад Стахоўкай

18.01.2021 12:17

4544 прагляду, 0 каментароў

Вынесены прысуд вінаватаму страшнай аварыі ў лютым 2020, дзе загінулі двое.

22 лютага 2020 году пад Стахоўкай на трасе М8 Менск-Віцебск здарылася жудасная аварыя. Два чалавекі загінулі і два атрымалі раненні.

Аршанцу, які стаў вінаватым у смяротным ДТЗ, вынеслі прысуд. Суд пакараў яго 4,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

У той дзень аўтамабіль 20-гадовага аршанца сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, бо кіроўца паехаў па сустрэчнай паласе руху. У выніку на месцы загінула маладая жанчына, якая сядзела ў другой машыне на пасажырскім сядзенні побач з кіроўцам. Кіроўца другога аўтамабіля і яго жонка атрымалі менш цяжкія і цяжкія пашкоджанні. На судзе пацярпелыя настойвалі на вынясенні максімальнага прысуду для вінаватага.

Другой загінулай стала спадарожніца вінаватага ў ДТЗ. Яна атрымала цяжкія траўмы і памерла ў бальніцы праз тыдзень.

Асуджаны сваёй віны не прызнаў і не выказаў раскаяння за зробленае. Ён сцвярджаў, што не мог выехаць на сустрэчную паласу, бо добра ведаў дарогу і не перавышаў хуткасць. Па паказу сведкі, які ехаў у той дзень на сваім аўто наперадзе, вінаватым у ДТЗ стаў менавіта малады чалавек.

Суд Аршанскага раёну і гораду Оршы з улікам вынікаў аўтатэхнічнай экспертызы і паказанняў сведак прызнаў мужчыну вінаватым. Пад увагу прынялі ненаўмыснасць дзеянняў абвінавачанага. Акрамя тэрміну ў турме, аршанцу вынеслі забарону на кіраванне на працягу 5 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прысуд за аварыю пад Стахоўкай

Вынесены прысуд вінаватаму страшнай аварыі ў лютым 2020, дзе загінулі двое.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение