"Любви все возрасты покорны" - гэтую фразу цалкам падцверджвае гісторыя апісаная сайтам міліцыі. 36-гадовая аршанка закахалася ў 16-гадовага хлопчыка. Канешне, дарослая жанчына мае свае перавагі, але ўсёё ж юнак больш схіляўся да адносінаў з 14-гадовай дзяўчынай. Калі жанчына даведалася пра дзяўчынку, з'явілася моцная рэўнасць.
Да, каханне маладзіць і 36-гадовая каханка вырашыла сустрэцца са сваёй 14-гадовай суперніцай на роўных. Размова хутка перарасла ў перапалку, а перапалка перарасла ў панажоўшчыну. Жанчына выхапіла з торбачкі сцізорык і торкнула яе ў правую палавінку попы маладой дзяўчыны.
Далей была хуткая, міліцыя, пабег жанчыны з месца здарэння, спроба схаваць халодную зброю - яе знайшлі толькі на наступныя суткі. - і, канешне, крымінальная справа.