03:00

-3

2 м/с

1003 гПа

06:00

-3

2 м/с

1004 гПа

09:00

-3

2 м/с

1005 гПа

12:00

-2

2 м/с

1006 гПа

15:00

-1

2 м/с

1006 гПа

Орша, Здарэнні

Ні за адно, дык за іншае. Відэа, фота

05.10.2021 13:00

3763 прагляду, 1 каментар

Ужо знаёмы нам 18-гадовы аршанец, бачна ўсё ж сядзе ў турму — падвёў алкаголь, эстэтычныя густы і прага прыгодаў

Памятаеце 18-гадовага хлопца, які на мосце паміж Мікрараёнам і Ільнокамбінатам страляў у пасажырскі аўтобус? Прайшло крыху больш за месяц і на пацана заводзяць новую крыміналку праз якую ён ужо дакладна атрымае тэрмін, у лепшым выпадку ўмоўны.

Другі інцыдэнт у маладога злачынцы адбыўся на Міра 71. Гэта дом-маласямейка побач з Інжынерным завулкам і закінутай крамай. Зручнае месца для таго, каб бухнуць (калі не ўлічваць, што камеры відэа-назірання цяпер ёсць і тут), для чаго і пайшлі сюды два прыяцелі з двума двушкамі піва. Адзін з іх — той самы 18-гадовы, які ўжо тады лічыўся падазраваным за стральбу па аўтоубсе і мусіў бы падумаць пра тое, каб нікуды не ўляпацца дадаткова. У нейкі момант міма праходзіў 15-гадовы падлетак. І выпіўшы будучы зэк вырашыў завесці эстэтычныя дэбаты. Справа ў тым, што ў падлетка была модная сучасная прычоска. А ў 18-гадовага традыцыйныя гопніцкія кароткастрыжаныя валасы. Ну, а што... Калі чалавек у 18 гадоў мэтанакіравана імкнецца ў вязніцу, то і прычоска і субкультура павінны быць адпаведныя. Пасля кароткай спрэчкі будучы зэк пачаў збіваць падлетка. Нават калі той упаў, то збіваў нагамі.

Меньш за суткі (як і ў выпадку з аўтобусам) спатрэбілася каб знайсці злачынцу. І калі ў выпадку з аўтобусам справу можна было б звесці да хуліганкі без рэальнага тэрміну з кампенсацыяй выдаткаў аўтапарка, то пасля збіцця непаўнагадовага ад пакарання гопнік ужо не адкруціцца. Пытанне толькі ў жорсткасці пакарання.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ні за адно, дык за іншае. Відэа, фота

Ужо знаёмы нам 18-гадовы аршанец, бачна ўсё ж сядзе ў турму — падвёў алкаголь, эстэтычныя густы і прага прыгодаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение