Адмысловы грузавік Кока-Колы наведае Оршу 28-га кастрычніка ў рамках праэкта "Новае жыццё ў абмен на корачкі". Ідэя акцыі ў тым, што любы чалавек можа сабраць і прынесці бутэлечныя корачкі ад напояў, ад пабытовай хімііі і г.д. Корачкі пойдуць на перапрацоўку, а выручаныя грошы на рэабілітацыю дзяцей з захворваннем нервовай сістэмы.
Справа ў тым, што пластык даўно стаў бічом сусветнай экалогіі - яго знаходзяць нават на вяршыні Эверэста. Але ж і адмовіцца ад яго, прынамсі ад корачак сёння не магчыма. Затое пластык ад корачак можа быць вельмі карысны - ён выдатна падыходзіць, напрылад, для вытворчасці пратэзаў.
Адмысловы грузавік Кока-Колыпаедзе па ўсёй краіне і будзе рабіць прыпынкі ў буйных гарадах. У Оршы ён будзе знаходзіцца па адрасе вуліца Задняпроўскай, д.1 28 кастрычніка з 12-45 да 13-25.