2 лістапада супрацоўнікі Аршанскага аддзелу аховы падчас рэйду на адным з прадпрыемстваў горада а сёмай гадзіне вечару затрымалі мужчыну, які злавіў ля плоту некалькі пакетаў з прадукцыяй, што пераляцелі цераз плот. Неўзабаве такім жа чынам ахоўнікі затрымалі і жанчыну. Пакеты ў яе руках апынуліся аналагічным шляхам.
Фігуранты не адразу рассакрэцілі свайго саўдзельніка. Высветлілася, больш за 22 кг сметанковага масла і 221 плаўлены сырок па пакетах фасавала 47-гадовая жонка затрыманага. Абедзве жанчыны з’яўляюцца працаўніцамі прадпрыемства.
Цяпер праводзіцца праверка, устанаўліваецца нанесеная шкода, прадукцыя канфіскавана.